Паведамленне пра памылку

From Miranda NG
Revision as of 21:10, 12 June 2018 by Goraf (talk | contribs) (prepare for migration)

Reporting bugs/be
Jump to navigation Jump to search

Паведамляючы пра памылку, важна падаць поўную і дакладную інфармацыю пра яе. На роспыты, высвятленне падрабязнасцяў і ўдакладненне няпоўнай інфармацыі сыходзіць шмат часу. Таму перад тым як адправіць баг-рэпорт, прачытайце, калі ласка, гэтыя рады — яны дапамогуць вам паведаміць пра памылку падрабязна і сапраўды. Наш баг-трэкер: https://github.com/miranda-ng/miranda-ng/issues На трэкер можна перайсці з Міранды: Галоўнае меню → Даведка → Паведаміць пра памылку.

З чаго пачаць

Паведамленне пра памылку

Мал. 1
  • Каб адправіць новае паведамленне пра памылку, неабходна зарэгістравацца на трэкеры і выканаць уваход.
  • Складайце баг-рэпорты на ангельскай мове.
  • Коратка сфармулюйце сутнасць праблемы ў загалоўку (Summary). Стаўцеся ўважліва да запаўнення гэтага поля — яго нельга будзе рэдагаваць пазней.
  • Description — падрабязна апішыце праблему зразумелымі словамі. Пакажыце паслядоўнасць дзеянняў для прайгравання памылкі (Гэта частка баг-рэпорту самая важная: нельга выправіць тое, што немагчыма паўтарыць).
  • Зрабіце і прыкладзіце здымак экрана.
  • Стварыце і прыкладзіце VersionInfo.
  • Калі Міранда «падае», стварыце і прыкладзіце краш-рэпарт (утрымоўвае таксама VersionInfo).
  • Калі ў вас праблемы з далучэннем, стварыце і прыкладзіце сеткавы лог.

Як прыкласці файл

Што рабіць потым

  • Сачыце за сваім паведамленнем.
  • Адказвайце на пытанні і падавайце дадатковую інфармацыю.
  • Не спрачайцеся, з'яўляецца ваша праблема памылкай ці не.