Справаздача пра памылку

From Miranda NG
Crash reports/be / (Redirected from Справаздача пра памылку)
Jump to: navigation, search
This page is a translated version of the page Crash reports and the translation is 86% complete.

Outdated translations are marked like this.
Other languages:
беларуская • ‎Deutsch • ‎English • ‎polski • ‎русский
Важнае
{{{1}}}

Усталюйце CrashDumper

Запампуйце і ўсталюйце адпаведную версію плагіна CrashDumper. Можна зрабіць гэта ўручную (гл. спасылкі ў картцы плагіна) ці аўтаматычна — з дапамогай PluginUpdater'а: абярыце «Спіс плагінаў для ўсталёўкі» у галоўным меню, адзначце CrashDumper і націсніце Запампаваць.

Абновіце плагіны і адладкавыя знакі

Усе вашы плагіны і файлы ядра Міранды павінны быць самай свежай версіі. Важна таксама, каб адладкавыя знакі (.pdb-файлы) былі той жа кампіляцыі, што і плагіны. Таму неабходна абнавіць і адладкавыя знакі (або «ўсталяваць» іх, калі іх няма).

Важнае
Усе паведамленні пра памылкі правяраюцца на транке, таму рэкамендуецца рабіць краш-рэпорты выкарыстоўваючы апошнюю бягучую версію Miranda NG. Калі ж патрабуецца справаздача для стабільнай версіі, то адпаведныя .pdb-файлы для яе неабходна запампаваць уручную.

Аўтаматычны спосаб

PluginUpdater дазваляе абнавіць плагіны і загрузіць адладкавыя знакі аўтаматычна:

  • Адкрыйце Налады → Службы → Абнаўленне плагінаў → «Крыніца абнаўлення».
  • Адзначце опцыю «Версія ў распрацоўцы з адладкавымі знакамі» і націсніце OK.
  • Абярыце «Праверыць абнаўленні» у галоўным меню, націсніце Абнавіць і дачакайцеся пацверджання перазагрузкі праграмы.

Ручны спосаб

  • Карыстаючыся старонкай запамповак, абнавіце ўручную усё плагіны і файлы ядра Міранды:
    • Загрузіце адпаведныя версіі вашых плагінаў і ядра.
    • Распакуйце змесціва запампаваных архіваў у каранёвую тэчку Міранды, захаваўшы структуру тэчак.
  • У частцы Ядро абярыце і запампуйце архіў з адладкавымі знакамі (miranda-ng-debug-symbols*.7z) адпаведнай версіі і разраднасці.
  • Выміце з архіва .pdb-файлы з імёнамі, аналагічнымі наяўным плагінам, у корань Міранды. У тэчку Plugins нічога класці не трэба!
    Важнае
    Пасля абнаўлення плагінаў адладкавыя знакі неабходна перапампоўваць.

Паўтарыце «падзенне» Міранды

Паўтарыце дзеянні, якія выклікалі «падзенне» Міранды.

Заўвага
Часам паўтарыць краш на бягучай версіі не атрымоўваецца. Магчыма, памылку, якая выклікала «падзенне», ужо заўважылі і выправілі.

Калі памылку атрымалася атрымаць, шукайце файлы справаздачы (.txt і .mdmp) у тэчцы Profiles\<Імя_профіля>\CrashLog\<Бягучая_дата>.

Example reports

  1. Няправільна: http://pastie.org/5456564. Не падкладзены ўсё адладкавыя знакі, гэта лёгка вызначаецца наяўнасцю радкоў «(filename not available) (0): (function-name not available)» з імёнамі ядра/плагінаў Міранды (на радкі з USER32, ntdll, kernel32 і т. п. можна не зважаць).
  2. Правільна: http://pastie.org/5456572. Адладкавыя знакі на месцы, няма радкоў «(filename not available) (0): (function-name not available)» з імёнамі ядра/плагінаў Міранды.

Саветы і рэкамендацыі

  • Краш-рэпорты лепш за ўсё загружаць на сайты, аналагічныя pastebin.com ці pastie.org.

Глядзі таксама