Версіі плагінаў (Version Info)

From Miranda NG
Revision as of 13:01, 16 December 2013 by RMN (talk | contribs) (Languages template; formatting)

Version information/be
Jump to navigation Jump to search

Template:Languages/Version information Інфармацыя пра версіi, VI (Version information, VersionInfo) - справаздача, генераваная плагінамі CrashDumper і VersionInfo, які змяшчае падрабязную інфармацыю аб Miranda NG, плагінах і аперацыйнай сістэме. Гэтая інфармацыя можа спатрэбіцца, калі вы паведамляеце пра памылку або просіце дапамогі на форуме.


Стварэнне справаздачы

Каб стварыць справаздачу VersionInfo, трэба выканаць наступныя дзеянні:

  • Спампаваць і ўсталяваць плагін CrashDumper (гл. спасылкі ў картцы плагіна). PluginUpdater дазваляе ўсталёўваць плагіны аўтаматычна: абярыце Спіс убудоў для ўстаноўкі ў галоўным меню, адзначце CrashDumper і націсніце Спампаваць.
  • У Галоўным меню выбраць ВерсііПаказаць.
  • Справаздача выводзіцца ў асобным акне, дзе вы можаце:
    • Скапіяваць справаздачу, націснуўшы Капіяваць у буфер, і ўставіць, напрыклад, на форум;
    • Захаваць яго ў файл, націснуўшы кнопку У файл. Справаздача захоўваецца пад назвай VersionInfo.txt у тэчцы вашага профілю.


Прыёмы работы і парады

  • Не рэдагуйце справаздачу, для пошуку рашэння вашай праблемы любая інфармацыя можа апынуцца карыснай.
  • Задаючы пытанне ў канферэнцыі, загрузіце VersionInfo на pastebin.com або pastie.org і скапіруйце ссылку ў чат.


Глядзі таксама