Паведамленне пра памылку

From Miranda NG
Revision as of 23:44, 11 December 2015 by ΡBot (talk | contribs) (angle quotes, {{Button}})

Reporting bugs/be
Jump to navigation Jump to search

Template:Languages/Report bug Паведамляючы пра памылку, важна падаць поўную і дакладную інфармацыю пра яе. На роспыты, высвятленне падрабязнасцяў і ўдакладненне няпоўнай інфармацыі сыходзіць шмат часу. Таму перад тым як адправіць баг-рэпорт, прачытайце, калі ласка, гэтыя рады — яны дапамогуць вам паведаміць пра памылку падрабязна і сапраўды. Наш баг-трэкер: http://trac.miranda-ng.org/report На трэкер можна перайсці з Міранды: Галоўнае меню → Даведка → Паведаміць пра памылку.


З чаго пачаць


Паведамленне пра памылку

Мал. 1
Мал. 2
  • Каб адправіць новае паведамленне пра памылку, неабходна зарэгістравацца на трэкеры і выканаць уваход.
  • Складайце баг-рэпорты на ангельскай мове.
  • Коратка сфармулюйце сутнасць праблемы ў загалоўку (Summary). Стаўцеся ўважліва да запаўнення гэтага поля — яго нельга будзе рэдагаваць пазней.
  • Description — падрабязна апішыце праблему зразумелымі словамі. Пакажыце паслядоўнасць дзеянняў для прайгравання памылкі (Гэта частка баг-рэпорту самая важная: нельга выправіць тое, што немагчыма паўтарыць).
  • Зрабіце і прыкладзіце здымак экрана.
  • Стварыце і прыкладзіце VersionInfo.
  • Калі Міранда «падае», стварыце і прыкладзіце краш-рэпарт (утрымоўвае таксама VersionInfo).
  • Калі ў вас праблемы з далучэннем, стварыце і прыкладзіце сеткавы лог.
  • Type — абярыце значэнне enhancement для:
    • просьбы пра новую магчымасць/функцыянале праграмы
    • прапановы па паляпшэнні ўжо рэалізаванага функцыяналу.
  • Запоўніце астатнія палі: прыярытэт памылкі (Priority), яе важнасць (Severity), версію (Version) і кампанент (Component) Міранды. Можна таксама дадаць ключавыя словы (Keywords).

Як прыкласці файл

  • Адзначце «I have files to attach» і націсніце Create ticket (мал. 1).
  • Націсніце Browse, абярыце файлы, якія вы жадаеце прыкласці, пасля чаго націсніце Add attachment (мал. 2).


Што рабіць потым

  • Сачыце за сваім паведамленнем.
  • Адказвайце на пытанні і падавайце дадатковую інфармацыю.
  • Не спрачайцеся, з'яўляецца ваша праблема памылкай ці не.