Лог змен/0.94.3

From Miranda NG
Jump to navigation Jump to search
The printable version is no longer supported and may have rendering errors. Please update your browser bookmarks and please use the default browser print function instead.

Версія: 0.94.3

Rev: v0.94.3

Выпушчана: 30 мая 2013

Кароткі лог змен:

  • Skype: першая стабільна працуючая версія.
  • Jabber: дададзены шаблон далучэння да Odnoklassniki.ru.
  • Facebook: новы абразок панэлі кнопак і гарачая клавіша для хуткай адпраўкі.
  • Facebook: правая пстрычка па абвестцы робіць яе прачытанай.
  • Facebook: падтрымка загрузкі афлайн паведамленняў.
  • PluginUpdater зараз можа запампоўваць і ўсталёўваць адсутныя ў карыстача плагіны з сайта Miranda NG.
  • PluginUpdater зараз можа ўсталёўваць і абнаўляць моўныя пакеты.
  • PluginUpdater запамінае выбар карыстача пры здыманні каўкі з кампанента, які абнаўляецца. Гэта дазваляе пазбегнуць непажаданага абнаўлення карыстацкіх набораў абразкоў.
  • Дададзена магчымасць экспарту і імпарту RSS у плагін NewsAggregator.
  • Адаптаваны і дададзеныя плагіны: LotusNotify, MirFox, NimContact, SkypeStatusChange, Spamotron, XSoundNotify, wbOSD, YahooGroups, YARelay.


Увага
  1. Каб пры абнаўленні захаваць налады плагіна PopupPlus, неабходна да абнаўлення усе налады у базе пераназваць з PopUp* на Popup*. Калі ж абнаўленне адбылося і налады «зляцелі», для іх вяртання трэба:
    • выдаліць з базы ўсе зноў створаныя налады Popup*,
    • выканаць пераназванне PopUp* > Popup*,
    • перазапусціць праграму.
  2. Каб аднавіць працаздольнасць кнопкі ўсплывальных вокнаў у скіне мадэрну, трэба выканаць аналагічнае пераназванне ў файле *.msf і потым ужыць скін нанова.
  3. У выніку змяненняў у плагіне Folders (cecb2a6e6e) магчымы збоі ў знаходжанні праграмай скінаў Clist_modern, TabSRMM, Tipper, Popup. Праблема вырашаецца выстаўленнем правільнага шляху ў наладах Folders і (у некаторых выпадках) ужываннем зноўку патрэбнага скіна.