Лог змен/0.94.3

From Miranda NG
Jump to navigation Jump to search

Кароткі лог змен:

  • Skype: першая стабільна працуючая версія.
  • Jabber: дададзены шаблон далучэння да Odnoklassniki.ru.
  • Facebook: новы абразок панэлі кнопак і гарачая клавіша для хуткай адпраўкі.
  • Facebook: правая пстрычка па абвестцы робіць яе прачытанай.
  • Facebook: падтрымка загрузкі афлайн паведамленняў.
  • PluginUpdater зараз можа запампоўваць і ўсталёўваць адсутныя ў карыстача плагіны з сайта Miranda NG.
  • PluginUpdater зараз можа ўсталёўваць і абнаўляць моўныя пакеты.
  • PluginUpdater запамінае выбар карыстача пры здыманні каўкі з кампанента, які абнаўляецца. Гэта дазваляе пазбегнуць непажаданага абнаўлення карыстацкіх набораў абразкоў.
  • Дададзена магчымасць экспарту і імпарту RSS у плагін NewsAggregator.
  • Адаптаваны і дададзеныя плагіны: LotusNotify, MirFox, NimContact, SkypeStatusChange, Spamotron, XSoundNotify, wbOSD, YahooGroups, YARelay.
Увага
  1. Каб пры абнаўленні захаваць налады плагіна Popup, неабходна да абнаўлення усе налады у базе пераназваць з PopUp* на Popup*. Калі ж абнаўленне адбылося і налады «зляцелі», для іх вяртання трэба:
    • выдаліць з базы ўсе зноў створаныя налады Popup*,
    • выканаць пераназванне PopUp* > Popup*,
    • перазапусціць праграму.
  2. Каб аднавіць працаздольнасць кнопкі ўсплывальных вокнаў у скіне Clist_modern, трэба выканаць аналагічнае пераназванне ў файле *.msf і потым ужыць скін нанова.
  3. У выніку змяненняў у плагіне Folders (r4266) магчымы збоі ў знаходжанні праграмай скінаў Clist_modern, TabSRMM, Tipper, Popup. Праблема вырашаецца выстаўленнем правільнага шляху ў наладах Folders і (у некаторых выпадках) ужываннем зноўку патрэбнага скіна.