Лог змен/0.94.1

From Miranda NG
Jump to: navigation, search

Версія: 0.94.1

Rev: v0.94.1

Выпушчана: 27 лютага 2013

Гэта першы выпуск ядра 0.94, у якім запланавана рэалізацыя ўбудаванага шыфравання. Кароткі лог змен:

  • Усе плагіны падрыхтованы для выкарыстання ўбудаванага шыфравання без страты сумяшчальнасці са старым зыходным кодам.
  • Дададзены наступныя плагіны: HTTPServer, NoHistory, NotifyAnything
  • Выдалена ўсталёўка асобных абразкоў да контаў ICQ і Jabber, зараз ўсе конты бяруць абразкі з адпаведных ім статусных абразкоў.
  • Наладжана праца PluginUpdater з UAC ў Windows Vista/7/8.
  • Змяненні ў працы дынамічнай загрузкі плагіноў: зараз Miranda дынамічна уключае/выключае плагіны пры ўсталёўцы/зняцці налады пачатковай загрузкі плагіна (пры замене кантактнага ліста або драйвера базы будзе прапанавана перазагрузіць праграму).
  • Выпраўленні падзенняў і захавання налад для плагінаў, напісаных на языку Pascal.
  • Мноства выпраўленняў, накіраваных на працу з перакладам, дададзеныя беларускі, чэшскі і нямецкі моўныя пакеты.
  • Каля 40 выпраўленых багаў, незлічонае мноства дробных выпраўленняў і паляпшэнняў.