Дапамога: Difference between revisions

From Miranda NG
Jump to navigation Jump to search
No edit summary
({{Menu}})
Line 30: Line 30:


; Як зрабіць, каб можна было выкарыстоўваць 2 і больш адначасова запушчаных UIN'аў?
; Як зрабіць, каб можна было выкарыстоўваць 2 і больш адначасова запушчаных UIN'аў?
: Трэба стварыць новы {{GlossLink|конт}} праз Галоўнае меню Конты.
: Трэба стварыць новы {{GlossLink|конт}} праз {{Menu|Галоўнае меню|Конты}}.


; Як стварыць сеткавы лог?
; Як стварыць сеткавы лог?

Revision as of 23:42, 11 December 2015

Frequently Asked Questions

Агульныя пытанні

Як правільна перайсці з Miranda IM на Miranda NG?
Дастаткова «падкласці» стары профіль да Miranda NG (захаваўшы, вядома ж, структуру папак). Можна таксама замяніць усе убудовы і ядро (глядзі Спіс плагінаў), не забыўшыся пра тэчку Core і бібліятэку mir_core.dll у корані. Усе старыя налады, знешні выгляд, гісторыя кантактаў і г. д. застануцца ранейшымі. Профілі IM і NG цалкам сумяшчальныя.
Існуе таксама плагін IM Updater для Miranda IM, якая дазваляе абнавіць яе да Miranda NG аўтаматычна. Гарантуецца праца толькі з Miranda IM версіі 0.8 і вышэй.
Як правільна абнаўляць Міранду НГ?
Глядзі Усталёўка і абнаўленне
Якія аперацыйныя сістэмы падтрымлівае Miranda NG?
Windows 2003 / XP SP3 / Vista / 7 / 8 / 10.
Чаму Міранды няма для іншых платформаў (напрыклад, GNU Linux)?
З-за выкарыстання WinAPI ва ўсіх плагінах. Вядома праграмы-эмулятары накшталт Wine могуць запусціць Міранду. Але працаваць будуць не ўсе плагіны, напрыклад, Clist_modern з рухавічком скінаў, ці Popup.
Дзе захоўваюцца налады Міранды?
Усе налады, усе вашыя паролі, дадзеныя уліковых запісаў і да таго падобнае захоўваюцца ў файле з пашырэннем .Dat у тэчцы, дзе ўсталяваная Міранда, альбо ў профілі карыстальніка сістэмы. Таму яго трэба засцерагчы ад крадзяжу. Памятайце, што пры выдаленні плагіна, налады з профілю не выдаляюцца!
Некаторыя плагіны выкарыстоўваюць дадатковыя файлы для сваіх налад (напрыклад убудова надвор'я). Часта такія файлы маюць пашырэнне .Ini.
Ці ёсць спосаб прымусіць Міранду трымаць базу дадзеных (гісторыю і т. д.) не там, дзе яна сама яе кладзе па змаўчанні, а там, дзе больш падабаецца асабіста мне, г. зн. у любым месцы, паказаным карыстачом?
У тэчцы, у якую ўстаноўлена Міранда,
файл Mirandaboot.ini
секцыя [Database]
ключ ProfileDir = <шлях_к_файлам_базы>
Ці магчыма неяк запускаць Міранду НГ з паказаным профілем?
Так. Ва ўласцівасцях ярлыка ў полі «Аб'ект» трэба дапісаць /profile:<Імя_профіля>.
Як зрабіць, каб можна было выбіраць карыстальнікаў для загрузкі, як у ICQ lite, такое маленькае акенца дзе выбіраецца карыстальнік?
Глядзі Выбар профілю
Як зрабіць, каб можна было выкарыстоўваць 2 і больш адначасова запушчаных UIN'аў?
Трэба стварыць новы конт праз Галоўнае меню → Конты.
Як стварыць сеткавы лог?
Глядзі Стварэнне сеткавых логаў
Міранда ўпала (павісла, крашанулась, не рэагуе на каманды), што рабіць?
Глядзі Справаздача пра памылку


Інтэрфейс

Што такое «Конт (заблакаваны)», або «Конт (locked)»? Пры гэтым ён не далучаецца аўтаматычна, даводзіцца прымушаць гэта рабіць прымусова.
Гэта азначае, што пратакол, які locked, не будзе рэагаваць на змены глабальнага статусу Міранды. Націсніце на гэты пункт меню для разблакоўкі.
Што гэта за чырвоная (або зялёная) кропка насупраць кантакту?
Або як варыянт, «як адлюстраваць у кантакт-лісце стан аўтарызацыі кантакту?»
Хутчэй за ўсё, вы ўсталявалі плагін AuthState, якая адлюстроўвае ў кантакт-лісце стан аўтарызацыі для кантакту.