Паведамленне пра памылку
Reporting bugs/be
Паведамляючы пра памылку, важна падаць поўную і дакладную інфармацыю пра яе. На роспыты, высвятленне падрабязнасцяў і ўдакладненне няпоўнай інфармацыі сыходзіць шмат часу. Таму перад тым як адправіць баг-рэпорт, прачытайце, калі ласка, гэтыя рады — яны дапамогуць вам паведаміць пра памылку падрабязна і сапраўды. Наш баг-трэкер: https://github.com/miranda-ng/miranda-ng/issues На трэкер можна перайсці з Міранды: Галоўнае меню → Даведка → Паведаміць пра памылку.
З чаго пачаць
- Абнавіцеся да апошняй бягучай версіі (гл. Абнаўленне Miranda NG).
- Праверце, ці з'яўляецца памылка зноў (Магчыма, яе вужу выправілі).
- Пераканаецеся, што на трэкеры няма паведамлення пра вашу памылку.
Паведамленне пра памылку
- Каб адправіць новае паведамленне пра памылку, неабходна зарэгістравацца на трэкеры і выканаць уваход.
- Складайце баг-рэпорты на ангельскай мове.
- Коратка сфармулюйце сутнасць праблемы ў загалоўку (Summary). Стаўцеся ўважліва да запаўнення гэтага поля — яго нельга будзе рэдагаваць пазней.
- Description — падрабязна апішыце праблему зразумелымі словамі. Пакажыце паслядоўнасць дзеянняў для прайгравання памылкі (Гэта частка баг-рэпорту самая важная: нельга выправіць тое, што немагчыма паўтарыць).
- Зрабіце і прыкладзіце здымак экрана.
- Стварыце і прыкладзіце VersionInfo.
- Калі Міранда «падае», стварыце і прыкладзіце краш-рэпарт (утрымоўвае таксама VersionInfo).
- Калі ў вас праблемы з далучэннем, стварыце і прыкладзіце сеткавы лог.
Як прыкласці файл
Што рабіць потым
- Сачыце за сваім паведамленнем.
- Адказвайце на пытанні і падавайце дадатковую інфармацыю.
- Не спрачайцеся, з'яўляецца ваша праблема памылкай ці не.