Афіцыйны білд
Core and basic plugins/be
Template:Languages/Core & basic plugins У самім мінімальным камплекце Miranda NG дастаткова толькі мець у тэчцы Plugins плагін драйвера базы і неабходных вам пратаколаў. Але гістарычна склалася так, што Міранда распаўсюджваецца з нейким наборам плагінаў, частка з якіх дубліруе адзін аднаго.
У склад базавага дыстрыбутыву Міранды ўваходзяць наступныя плагіны:
Службовыя плагіны
Гэтыя плагіны ёсць амаль у любой зборцы.
- AdvaImg — падтрымка розных фарматаў выяў.
- AVS — падтрымка аватараў.
- DbChecker — праверка і выпраўленне базы.
Плагіны, пажаданыя да ўсталёўкі
Але можна абыйсціся і без іх.
- ModernOpt — інтэрфейс спрошчаных налад.
- TopToolBar — тулбар спісу кантактаў (калі вы збіраецеся выкарыстоўваць убудаваны спіс кантактаў Clist_classic, гэты плагін не загрузіцца).
- Import — імпарт гісторыі і кантактаў.
Пратаколы
Плагіны на выбар
Перш за ўсё, трэба абраць драйвер базы: Dbx_3x ці Dbx_mmap.
Потым абраць адзін з спісаў кантактаў (ці задаволіцца ўбудаваным Clist_classic).
- Clist_modern
- Clist_nicer (У гэтым выпадку можна усталяваць Cln_skinedit).
- Clist_mw
Пасля выбраць адзін з трох варыянтаў вакна гутаркі: убудаванымі SRMM і Chat, альбо TabSRMM ці Scriver.